5 снежня 2025, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў могуць пазбавіць адной з магчымасцяў легальна пазбегнуць «дармаедства»

5
Беларусаў могуць пазбавіць адной з магчымасцяў легальна пазбегнуць «дармаедства»

У Мінфіне расказалі падрабязнасці.

У Беларусі з 1 ліпеня 2026 года маюць намер увесці мінімальную суму падатку на прафесійны даход (НПД). Як плануецца, яна складзе 45 рублёў у месяц, паведамляе Мінфін. Нагадаем, некаторыя беларусы спрабуюць праз НПД пазбягаць падатку на «дармаедства».

Гэта магчымае наваўвядзенне прапісана ў праекце змяненняў у Падатковы кодэкс, які 3 снежня ў другім чытанні ўхваліў парламент. Далей дакумент павінен зацвердзіць Савет Рэспублікі, а потым — трапіць на стол Аляксандра Лукашэнкі.

Як раней паведамлялася, мінімальны плацеж у 45 рублёў у месяц па падатку на прафесійны даход хочуць увесці незалежна ад таго, ці ажыццяўляў чалавек дзейнасць, ці не.

Нагадаем, падатак на прафесійны даход у Беларусі дзейнічае з 2023 года. Для тых, хто працуе з фізасобамі, падатак складае 10%. Такая ж стаўка для тых, хто працуе з юрасобамі, але да пэўнага памеру выручкі (да 60 тысяч рублёў), а пасля пазначанага парога падатковая стаўка ўдвая вышэйшая — 20%.

Самазанятыя падаюць звесткі пра даходы праз спецыяльны дадатак «Падатак на прафесійны даход». Цяпер для тых, хто пераходзіць на гэты падатак, ёсць паслабленне — першыя 2000 рублёў, якія паступяць ад прафесійнага даходу, не абкладаюцца падаходным падаткам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках