Карлас Алос пакідае зборную Беларусі па футболе
2- 4.12.2025, 14:51
- 2,062
Іспанец працаваў з камандай з жніўня 2023 года.
Беларуская федэрацыя футбола (БФФ) развіталася з галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Карласам Алосам
Пра спыненне супрацоўніцтва з 50-гадовым іспанскім спецыялістам абвешчана у Telegram-канале БФФ.
Алос працаваў у зборнай Беларусі з жніўня 2023 года. Ён змяніў на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Георгія Кандрацьева, але не вывёў каманду на новы ўзровень, а толькі паглыбіў падзенне.
У адборачным цыкле чэмпіянату свету па футболе-2026 беларускія футбалісты набралі толькі два ачкі ў шасці матчах. Яны не выканалі задачу па выхадзе ў фінальную частку топ-турніру.
Дадамо, што пагадненне з Алосам дзейнічала да канца сезону-2026, аднак у БФФ пайшлі на разрыў дамоўленасцей.