Знакамітая тэнісістка адмовілася ад Расіі і змяніла грамадзянства
14- 4.12.2025, 18:27
- 31,416
Спартсменка патлумачыла сваё рашэнне.
Вядомая расійская тэнісістка Анастасія Патапава прыняла рашэнне адмовіцца прадстаўляць сваю краіну на міжнародных турнірах. 24-гадовая ўраджэнка Саратава, якая займае 51-е месца ў сусветным рэйтынгу, з новага сезона будзе выступаць пад сцягам Аўстрыі.

Пра гэта сама Патапава напісала ў сваім тэлеграм-канале. Спартсменка, якая за сваю кар'еру выйграла шэсць тытулаў — па тры ў адзіночным і парным разрадах — і зарабіла звыш пяці мільёнаў долараў прызавых, дадала, што з радасцю будзе прадстаўляць новую краіну.

«Рада паведаміць, што маю заяву на атрыманне грамадзянства ўхваліў урад Аўстрыі. Аўстрыя — гэта месца, якое я люблю, яна неверагодна гасцінная, там я адчуваю сябе як дома. Мне падабаецца Вена, і я з нецярпеннем чакаю, калі яна стане маім другім домам. У сувязі з гэтым з гонарам абвяшчаю, што з 2026 года я буду прадстаўляць сваю новую радзіму, Аўстрыю, у сваёй прафесійнай тэніснай кар'еры», — паведаміла Патапава.
