5 снежня 2025, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стылісты назвалі галоўныя модныя трэнды для сустрэчы Новага года

1
Стылісты назвалі галоўныя модныя трэнды для сустрэчы Новага года

Модныя эксперты раяць прытрымлівацца простай формулы.

Модныя эксперты распавялі, што надзець на Новы год — і для шумнай вечарынкі, і для святкавання дома. Калі ў 2024 годзе галоўным акцэнтам былі банты і яркі дэкор, то ў сезоне 2025–2026 у цэнтры ўвагі — фактуры і тканіны, піша Independent (пераклад — сайт Charter97.org).

Паводле слоў стылістаў, галоўным трэндам сталі колеры «вадкіх металаў»: мяккае золата, срэбра, сатын і далікатны бляск без празмернага ззяння. Замест пайетак — вытанчаны трыкатаж металічных адценняў, плынкія спадніцы і скульптурныя ўпрыгажэнні.

Для тых, хто плануе сустрэць Новы год дома, актуальны трэнд «люкс-камфорту»: кашміравыя касцюмы, аксамітныя накідкі, шаўковыя штаны і вязаныя сукенкі. Вобраз раяць дапаўняць адной святочнай дэталлю — завушніцамі, яскравай памадай або эфектным хатнім абуткам.

Вяртаецца і стыль «стрыманай раскошы»: вольныя касцюмныя сілуэты, аксамітныя камплекты, атласныя кашулі і плынкія блузы. Асобны трэнд — паўпразрыстыя тканіны: шыфон, сетка, шоўк і дюшэс, якія прапануюць выкарыстоўваць акуратна — у абутку, накідках або ўстаўках.

Стылісты раяць прытрымлівацца простай формулы вобраза: выразная тканіна, дакладны крой і адзін акцэнтны аксэсуар. Такі падыход падыдзе для любога фармату свята — ад вечарынкі да ўтульнага вечара на канапе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках