5 снежня 2025, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Схемкі Лукашэнкі заўсёды дрэнна заканчваюцца

1
Схемкі Лукашэнкі заўсёды дрэнна заканчваюцца

Венесуэла не дасць схлусіць.

Усё ж такі сваё турнэ па краінах «далёкай дугі» Лукашэнка здзяйсняў недарэмна. Бо калі доўга дзе-небудзь візітаваць, то нейкая падыходная «тэмка» абавязкова знойдзецца. І самае галоўнае — знайсці ў гэтай «схемцы» месца для сябе. Пасля візітаў у Аман і Алжыр Лукашэнка вырашыў зарабіць на алжырскім газе і аманскіх фасфатах, піша planbmedia.io.

Сообразім на траіх?

«З'явілася вельмі цікавая тэма. Прэзідэнт (Амана) сказаў, што ў бліжэйшы час у яго будзе столькі фасфатаў, што няма куды дзеваць. Алжыр, напрыклад, гэта краіна, якая займае лідарскія пазіцыі па здабычы і экспарце прыроднага газу. Мы можам у тым жа Амане пабудаваць на траіх, як я сказаў прэзідэнту, прадпрыемства», — сказаў падчас візіту ў Алжыр.

І нібыта сапраўды ўсё лагічна. У Алжыру ёсць газ, у Амана ёсць фасфаты, значыць на дваіх можна зрабіць з іх угнаенні, каб потым прадаваць галодным краінам Афрыкі і багацець.

Не вельмі зразумела, праўда, навошта ў гэтай схемцы Лукашэнка. Бо з усіх гэтых прыродных багаццяў у Лукашэнкі ёсць толькі завод «Гродна Азот». А заводам у Гродзенскай вобласці ў вытворчасць угнаенняў у Амане не ўкладзешся. Нават калі вельмі пастарацца.

Але гэта, вядома, не праблема. Па-першае, Лукашэнка патлумачыў, што ён, у адрозненне ад астатніх, раней рабіў угнаенні. Таму можа паказаць, як рабіць правільна. Па-другое, схема: рэсурсы вашы — прыбытак наш, — гэта тое, што адпавядае лукашэнкаўскаму разуменню прынцыпаў узаемавыгаднага партнёрства. Ён такое партнёрства з Расіяй шмат разоў раней выпрабоўваў і амаль не наракаў.

А па-трэцяе, на крайні выпадак, можна ўкласціся крыху і сямейнымі грашыма. Бо недарэмна візіт у Аман меў падкрэслена сямейны характар. І недарма ў тым жа Алжыры Лукашэнка перажываў, што грошы цяпер нічога не вартыя, а валюты абясцэньваюцца. Таму калі не ўкласці іх у нешта перспектыўнае, можна страціць усё, што было нажыта непасільнай працай на бязбедную старасць. І Колі тады не будзе чаго пакінуць.

Схемкі: любімае і найлепшае

Бо ў схемках галоўнае што? Галоўнае — апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы. І замуціць нешта такое мутнае, каб ніхто доўга не мог разабрацца.

Праўда, ёсць нюанс. Кожны раз мутныя схемкі кепска заканчваліся. Так было з вагонамі гарэлкі, якія Лукашэнка гнаў у Расію ў дзевяностыя. З растваральнікамі і разбавіцелямі, якія ён гнаў з расійскай нафты. З беларуска-венесуэльскай дружбай, пасля якой у Венесуэле «завіслі» сотні беларускіх мільёнаў. І з чужымі курынымі лапкамі, якія Лукашэнка прадаваў у Кітай пад выглядам беларускіх. Не кажучы ўжо пра кантрабандны цыгарэтны бізнес, з-за якога заходняя мяжа Беларусі рызыкуе надоўга сапсавацца.

То-бок маленькі тактычны гешэфт нязменна прыводзіў да стратэгічных непрыемнасцяў. Але, з другога боку, непрыемнасці былі ў краіны, а гешэфт кожны раз атрымліваўся сямейны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках