5 снежня 2025, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Драхлеючы Лукашэнка адправіўся ў апошняе турнэ?

23
Драхлеючы Лукашэнка адправіўся ў апошняе турнэ?

Стан здароўя не пакідае дыктатару шанцаў.

Кіраўнік Беларусі за мінулы тыдзень наведаў шэраг краін, дзе, паводле афіцыйнай версіі, «абмяркоўваў ход рэалізацыі найважнейшых праектаў двухбаковага супрацоўніцтва».

«Філін» даведаўся ў палітычнага аглядальніка Аляксандра Фрыдмана, якімі маглі быць рэальныя мэты маршруту з мудрагелістай геаграфіяй.

— Па-першае, М’янма, Аман і Алжыр — гэта ўсе недэмакратычныя краіны, дзе на правы чалавека і падобныя пытанні глядзяць так, як і ў самой Беларусі. Таму для Лукашэнкі гэта ідэальныя партнёры. Там сапраўды могуць быць і рынкі збыту для беларускіх тавараў і паслуг рознага кшталту.

Увогуле гэтыя краіны аб’ядноўвае тое, што ў кожнай у Лукашэнкі ёсць інтарэсы. Ён лічыць, што павінен наведаць іх асабіста, каб надаць супрацоўніцтву неабходны імпульс. З іншага боку, гэта і тыя дзяржавы, якія гатовыя з ім размаўляць. Іх не так шмат.

Магчыма, з-за таго, што здзяйсняць паездкі Лукашэнку даволі складана (з-за стану здароўя — рэд.), ён вырашыў адным махам праехаць па ўсіх.

— Але мэты ў кожнай краіне ў яго былі розныя?

— Яны адрозніваліся. У М’янму быў афіцыйны візіт у адказ. Што да Амана, гэта можна аднесці да развіцця адносін, іх далейшага паглыблення.

Не выключаю, што там яшчэ былі і медыцынскія мэты. Бо ўсё ж такі афіцыйная праграма была невялікай, і Лукашэнка падчас гэтых сустрэч выглядаў неяк нетыпова, не быў у касцюме.

Не выключана, што ў Амане Лукашэнку маглі правесці медыцынскія абследаванні, магчыма, быў і адпачынак. Усё ж Аман — гэта багатая дзяржава з высокім узроўнем медыцыны.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках