Мелоні зрабіла заяву аб ваеннай дапамозе Украіне на 2026 год
1- 4.12.2025, 5:36
- 8,006
СМІ пісалі, што Італія марудзіць з падтрымкай.
Урад Італіі да канца года прыме дэкрэт, які дазволіць працягнуць ваенную дапамогу Украіне ў наступным, 2026 годзе. Пра гэта 3 снежня падчас візіту ў Бахрэйн заявіла прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні, яе цытуе ANSA.
Па словах Мелоні, дзейны дэкрэт страчвае сілу 31 снежня. Таму будзе прыняты новы дэкрэт, адзначыла палітык.
Мелоні дадала, што ўрад Італіі дапаможа Украіне «абароніцца ад агрэсара». Гэта, як падкрэсліла прэм'ер, не азначае, што яе ўрад «працуе супраць міру» ва Украіне.
«Гэта значыць, што пакуль ідзе вайна, мы будзем дапамагаць Украіне абараняцца ад агрэсара», – заявіла Мелоні.
Прэм'ер Італіі дадала, што было праведзена некалькі пасяджэнняў урада, каб гэта стала магчымым.