Мадэратары «Хартыі’97» віншуюць чытачоў з Новым годам
41- 31.12.2025, 21:06
- 2,746
Вашы каментары — гэта соль і перац нашага сайта.
Дарагія нашы чытачы, мадэратары сайта Charter97.org віншуюць вас з Новым 2026-м годам:
— Асабліва хочам павіншаваць тых, хто дае нам працу — каментатараў сайта. Мы ўдзячныя вам за бліскучую аналітыку, хуткую рэакцыю, баявы дух і пачуццё гумару. Вашы каментары — гэта соль і перац нашага сайта.
Жадаем, каб у новым годзе спраўдзіліся ўсе вашыя добрыя пажаданні, а нават і тыя дрэнныя ў адрас «двух маральных вырадкаў і іх прыслужнікаў, якія псуць усім жыццё». Жадаем болей крэатыву ў новым годзе, творчай энергіі і ўзаемнай павагі. Не забывайце карыстацца VPN, калі пішаце з Беларусі.
Жадаем міру, поўнай перамогі Украіны і свабоды Беларусі.
Мы вас любім! Слава Украіне! Жыве Беларусь.