13 студзеня 2026, aўторак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў у звароце з'явяцца манеты з зайцам

19
У Беларусі зноў у звароце з'явяцца манеты з зайцам

І з іншымі жывёламі.

У Беларусі ў зварот будуць выпушчаныя васямнаццаць новых манет, паведамілі ў Нацбанку.

Нацбанк сваёй пастановай (№374 ад 22 снежня 2025 года) зацвердзіў пералік памятных манет, якія з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі і плануюцца да ўводу ў зварот у 2026 годзе.

Усяго будзе выпушчана васямнаццаць новых манет. У тым ліку ў звароце з'явяцца памятныя манеты, прысвечаныя юбілейным датам: 35-годдзю заснавання СНД і 80-годдзю заснавання Мінскага трактарнага завода.

Таксама запланаваны выпуск памятных манет: «Каложскі абраз Божай Маці», «Чорны бусел» з серыі «Птушка года». Зноў з'явяцца ў звароце ў 2026 годзе ў Беларусі грошы з зайцам і іншымі жывёламі: манеты «Дзік», «Казуля», «Заяц», «Качка», «Акунь», «Шчупак», «Плотка», «Карась», якія ўваходзяць у серыю «Паляванне і рыбалоўства».

І яшчэ на 2026 год перанеслі выпуск шэрагу памятных манет, якія павінны былі выйсці ў зварот у 2025-м. Гэта манеты з серый: «Святы і абрады беларусаў» — «Дажынкі», «Беларускі народны касцюм» — «Старадарожскі строй», «Беларускія народныя казкі» — «Піліпка-сынок», «Таямніца беларускіх вод» — «Возера Нарач», «Дрэва жыцця» — «Бацька», «Міфалогія славян» — «Пярун».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках