5 снежня 2025, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уіткоф і Кушнер праінфармавалі Трампа і ўлады Украіны пра сустрэчу з Пуціным

11
Уіткоф і Кушнер праінфармавалі Трампа і ўлады Украіны пра сустрэчу з Пуціным
Уіткоф і Кушнер

Падрабязнасці.

Удзельнікі дэлегацыі ЗША, якія вялі перамовы ў Маскве, Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер, праінфармавалі прэзідэнта Дональда Трампа і ўкраінскіх чыноўнікаў пра «прадметную, плённую сустрэчу» з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведаміў прадстаўнік Белага дома, перадае Reuters.

«Злучаныя Штаты і Расія правялі прадметную і плённую сустрэчу. Пасля гэтага спецпрадстаўнік Уіткоф і спадар Кушнер правялі брыфінг для прэзідэнта і ўкраінскага боку», — паведаміў чыноўнік.

3 снежня ў Крамлі адбыліся перамовы Расіі і ЗША. Пуцін прыняў у Крамлі Уіткофа і Кушнера. З расійскага боку прысутнічалі таксама памочнік Пуціна Юрый Ушакоў і спецпрадстаўнік прэзідэнта па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі Кірыл Дзмітрыеў.

Па выніках перамоваў бакам не ўдалося дасягнуць згоды па кампрамісным мірным плане, у прыватнасці, удзельнікі сустрэчы не ўрэгулявалі супярэчнасці па тэрытарыяльным пытанні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках