Нашумелыя аўто пад маркай Zubr не будуць прадавацца ў Беларусі
3- 3.12.2025, 21:37
- 8,220
Ніводнае прадпрыемства не атрымала дазволу на вытворчасць машын.
У Міністэрстве прамысловасці назвалі навіны пра запуск вытворчасці аўто пад кітайскай маркай Zubr у Беларусі фэйкам. Пра гэта піша БелТА.
Па стане на сераду, 3 снежня, ніводнае прадпрыемства не атрымала афіцыйнага дазволу на вытворчасць згаданых машын.
«Мы падкрэсліваем, што любыя публікацыі, якія сцвярджаюць адваротнае, з’яўляюцца неабгрунтаванымі і ўводзяць грамадскасць у зман», — падкрэслілі ў прэс-службе ведамства.
У Мінпраме заклікалі ўсіх прадстаўнікоў СМІ ўважліва правяраць такія звесткі.
Ведамства таксама паабяцала аператыўна інфармаваць пра ўсе значныя навіны галіны ў сваіх афіцыйных каналах сувязі.