За тры гады ў Расіі вырасла колькасць людзей, якія вераць у сусветны ўрад
18- 3.12.2025, 19:53
- 4,286
Апытанне.
40% жыхароў Расіі вераць у існаванне таемных арганізацый, якія маюць уладу над светам. Пра гэта сведчаць апублікаваныя 3 снежня вынікі апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ).
«40% расіян вераць у існаванне таемных арганізацый, 46% не вераць», — гаворыцца ў матэрыяле.
Згодна з інфаграфікай, апублікаванай ВЦИОМ, з 2022 года, калі армія РФ паўнамаштабна ўварвалася на тэрыторыю Украіны, частка тых, хто верыць у сусветны ўрад, павялічылася на тры працэнтныя пункты.

«Вера ў канспірологію звычайна ўзрастае ў перыяды глыбокіх сацыяльных узрушэнняў і няпэўнасці. Тэорыі змовы запаўняюць інфармацыйны вакуум і прапануюць людзям простыя адказы на складаныя пытанні, будзь то ход сусветных падзей, матывы палітычных рашэнняў або прычыны эканамічных крызісаў», — тлумачаць сацыёлагі атрыманыя дадзеныя.
Апытанне праводзілася 11 кастрычніка метадам тэлефоннага інтэрв'ю па выпадковай выбарцы, у ім узялі ўдзел 1600 расіян ва ўзросце ад 18 гадоў. Памылка выбаркі не перавышае 2,5%.