Трамп заснуў на пасяджэнні кабінета
19- 3.12.2025, 17:47
- 15,250
Барацьба са сном аказалася безпаспяховай.
Адкрываючы пасяджэнне кабінета міністраў, Дональд Трамп пракаментаваў публікацыю, у якой сцвярджаецца, што за гады, што мінулі з першай кадэнцыі, ён «не праяўляе ўласцівую яму актыўнасць і павольней рэагуе на тое, што адбываецца». Трамп заявіў, што яго розум яшчэ больш востры, чым быў 25 гадоў таму, і абвінаваціў журналістаў у пагардлівым стаўленні да яго вытрываласці і стану здароўя.
Аднак на працягу пасяджэння, як адзначае CNN, Трамп змагаўся са сном — і не заўсёды паспяхова. Ён неаднаразова выглядаў сонным і не рэагаваў на жарты міністраў.
Sleepy Don pic.twitter.com/qqRlevzqi2
— saapgar (@saa60725) December 3, 2025
Каментуючы інцыдэнт, прэс-сакратар Белага дома Кэролайн Левітт заявіла, што на працягу ўсёй трохгадзіннай сустрэчы Трамп уважліва слухаў удзельнікаў і кіраваў пасяджэннем. Яна параіла засяродзіцца на поспехах кіраўніка дзяржавы ў тым, каб «зрабіць Амерыку зноў вялікай».