У РФ актывізаваліся «чорныя ўдовы»
12- 3.12.2025, 17:22
- 25,290
Яны выходзяць замуж за салдат арміі РФ дзеля «пахавальных» выплат.
Расійскія дэпутаты прапануюць пазбаўляць свабоды на тэрмін да 10 гадоў жанчын, якія выходзяць замуж за так званых удзельнікаў «СВА» дзеля выплат і фінансавай дапамогі пасля смерці салдат.
Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ. Чыноўнікі адзначылі павелічэнне выпадкаў фіктыўных шлюбаў з удзельнікамі расійска-ўкраінскай вайны з мэтай атрымання жанчынамі выплат.
Расіянак, якіх празвалі «чорнымі ўдовамі» і якія нажываюцца на смерцях салдат арміі РФ, прапануюць караць больш строга, чым за звычайнае махлярства, і ўнесці асобны артыкул у Крымінальны кодэкс.
«Гэта дазволіць прадухіліць такія кашчунныя злачынствы, а галоўнае — адновіць справядлівасць і абараніць памяць пра байцоў», — цытуюць расійскія медыя прапагандыста Леаніда Слуцкага.
Як пісаў сайт Charter97.org, дэпутат-ядзінарас фіктыўна ажаніў свайго прыяцеля дзеля яго «пахавальных».