5 снежня 2025, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аднаўляюцца рэгулярныя рэйсы ў Мінск з Ізраіля

4
Аднаўляюцца рэгулярныя рэйсы ў Мінск з Ізраіля

Стала вядома цана квіткоў.

Авіякампанія Arkia абвясціла пра запуск новага прамога рэйса ў Мінск. Палёты пачнуцца ў лютым і будуць выконвацца двойчы на тыдзень — па панядзелках і пятніцах. Час у дарозе складзе прыблізна 3 гадзіны 45 хвілін у напрамку Беларусі і каля 3 гадзін 30 хвілін на зваротным маршруце, піша Cursorinfo.

Прамае авіязлучэнне паміж Ізраілем і Беларуссю доўгі час было прыпынена, таму адкрыццё гэтага напрамку зноў робіць Мінск даступным для пасажыраў без перасадак.

Квіткі на новы маршрут даступныя па цане ад 249 долараў у адзін бок.

Камерцыйны дырэктар Arkia Сапір Іфарган падкрэсліла, што запуск рэйса адпавядае планам кампаніі па пашырэнні сеткі на 2026 год і адлюстроўвае рост цікавасці пасажыраў да прамых пералётаў у Усходнюю Еўропу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках