5 снежня 2025, Пятніца, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былую галоўную дыпламатку ЕС вызвалілі з-пад варты

Былую галоўную дыпламатку ЕС вызвалілі з-пад варты
Фэдэрыка Магерыні
Фота: Reuters/Scanpix/ LETA

Але расследаванне працягваецца.

Бельгійская паліцыя вызваліла з-пад варты былую галоўную дыпламатку ЕС Фэдэрыку Магерыні і былога генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Стэфана Саніна пасля таго, як іх затрымалі для допыту ў сувязі з расследаваннем справы аб махлярстве.

«Абвінавачанні датычацца махлярства і карупцыі ў сферы закупак, канфлікту інтарэсаў і парушэння прафесійнай таямніцы. Яны былі вызваленыя, паколькі мы мяркуем, што яны не змогуць збегчы», – гаворыцца ў заяве пракуратуры.

Фэдэрыка Магерыні, рэктарка Каледжа Еўропы, Саніна і супрацоўнік Каледжа Еўропы былі затрыманыя ў аўторак у межах расследавання таго, ці быў публічны тэндар, праведзены Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў у 2021–22 гадах для выбару вышэйшай навучальнай установы, якая б прымала Дыпламатычную акадэмію ЕС, сфальсіфікаваны на карысць Каледжа Еўропы.

Абвінавачанні не даказаныя, і Магерыні, Саніна і іншая затрыманая асоба лічацца невінаватымі, пакуль іх віна не будзе даказаная судом.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках