У Беларусі зацвердзілі стаўкі будучага падатку для багатых
4- 3.12.2025, 14:36
- 5,112
Колькі давядзецца заплаціць?
У Беларусі ў другім чытанні прынялі законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях падатковых праваадносін». Шэраг рашэнняў прынялі 3 снежня.
У выніку перагледжаны стаўкі павышанага падаткаабкладання даходаў грамадзян, піша «Точка».
Стаўка падаходнага падатку ў дачыненні да працоўных і іншых даходаў больш за Br600 000 складзе 30%.
Большасці беларусаў гэта не датычыцца. З 2026 года стандартную стаўку падатку 13% будуць плаціць усе з даходамі да Br350 000. Такіх, паводле звестак Мінфіна, больш за 98% грамадзян.
Пры гадавым даходзе звыш Br350 000, але не больш за Br600 000, як і прадугледжвалася раней, стаўка будзе 25%.
«У дачыненні да дывідэндаў стаўка падаходнага падатку складзе 13% для даходаў у памеры да Br350 000 і 25% для даходаў у памеры звыш Br350 000», — расказалі ў прэс-службе «палаткі».