30 снежня 2025, aўторак, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія футбалісты едуць у Еўропу

2
Беларускія футбалісты едуць у Еўропу

Хто і куды можа перабрацца.

Паўабаронца мінскага «Дынама» Мікіта Дэмчанка блізкі да пераходу ў партугальскую «Візелу», якая выступае ў другім па сіле дывізіёне краіны.

Пра гэта паведамляе «Кропка» са спасылкай на тэлеграм-канал «Вуха».

Пасля 15 тураў чэмпіянату «Візела» набрала 24 ачкі і займае пазіцыю ў верхняй частцы турнірнай табліцы. Ад лідара першынства — «Марітыму» — каманду аддзяляюць 9 балаў, а ад трэцяга месца, на якім размяшчаецца «Акадэміку Візеу», — 2 ачкі.

У сезоне Betera-вышэйшай лігі — 2025 Дэмчанка стаў срэбным прызёрам чэмпіянату разам з мінскім «Дынама».

У актыве хавбека 21 матч, у якіх ён адзначыўся двума забітымі мячамі і адной галявой перадачай.

Адзначым, што ў другім партугальскім дывізіёне ўжо ёсць беларускае прадстаўніцтва.

За «Порту Б» гуляе нападнік Трафім Мельнічэнка, які таксама пераходзіў са сталічнага «Дынама».

Паўабаронца Макс Эбонг афіцыйна стаў гульцом сафійскага ЦСКА.

Футбаліст перайшоў у балгарскі клуб з казахстанскай «Астаны», якая выступае ў вышэйшым дывізіёне.

Як паведамляе прэс-служба ЦСКА, пагадненне з 26-гадовым Эбонгам разлічана на тры гады.

Макс абараняў колеры «Астаны» з 2020 года. За гэты час ён правёў за каманду 125 матчаў ва ўсіх турнірах, адзначыўшыся 10 забітымі мячамі і 21 галявой перадачай.

Адзначым, што ў 2024 годзе гулец быў прызнаны лепшым футбалістам краіны.

У складзе сафійскага ЦСКА ўжо выступае яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі — варотар Фёдар Лапоухаў.

Пасля 19 тураў чэмпіянату Балгарыі каманда займае пятае месца ў турнірнай табліцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках