Што вядома пра хакеіста, які траўмаваў Лукашэнку
74- 29.12.2025, 20:15
- 60,700
Беларусы прапануюць яго ўзнагародзіць.
Хакеіст пад нумарам 68, пад якім гуляе Яраслаў Чупрыс, збіў Лукашэнку падчас матчу ягонай каманды са зборнай Брэсцкай вобласці.
Лукашэнка, які важыць не менш як 150 кілаграмаў, упаў на лёд і не змог самастойна падняцца. Пазней стала вядома, што дыктатар нібыта расцягнуў мышцы спіны.
Яраслаў Чупрыс — прайшоў шлях ад нападніка да трэнера. Выхаванец школы «Юнацтва» за сваю кар’еру паспеў згуляць на пяці чэмпіянатах свету і правесці амаль сотню матчаў у галоўнай камандзе краіны. Чупрыс тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі.
Пасля завяршэння гульнявой кар’еры ў 2017 годзе пачаў займацца трэнерскай дзейнасцю.
Цяпер ён узначальвае юнацкую зборную Беларусі (U-17).
Заўважым, у каментарыях беларусы прапануюць узнагародзіць Чупрыса.
@charter97.org Лукашэнку не змаглі падняць #лукашэнка #хакей #беларусь #навіны ♬ арыгінальны гук - Хартыя97