28 снежня 2025, Нядзеля, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэкс-сімвал, зоабаронца і прыхільніца правых: якой была Брыжыт Бардо

3
Сэкс-сімвал, зоабаронца і прыхільніца правых: якой была Брыжыт Бардо

Легендарная французская актрыса памерла сёння ва ўзросце 91 года.

Брыжыт Бардо, якая памерла 28 снежня ва ўзросце 91 года, нарадзілася ў 1934 годзе ў Парыжы ў заможнай і кансерватыўнай сям'і. У 13 гадоў паступіла ў Парыжскую нацыянальную вышэйшую кансерваторыю музыкі і танца, дзе займалася ў класе расійскага харэографа Барыса Князева, піша DW.

Яе дэбют у кіно адбыўся ў 1952 годзе: Бардо выканала галоўную ролю ў камедыі Жана Буайе «Нармандская дзіра». Вядомасць яна атрымала, сыграўшы раскутую дзяўчыну ў фільме «І Бог стварыў жанчыну», які зняў яе муж Ражэ Вадзім. Усяго Бардо знялася амаль у 50 фільмах.

Бардо прыцягвала ўвагу публікі не толькі ролямі, але і сваімі шматлікімі раманамі і шлюбамі. Напрыклад, у 1958 годзе яна з’явілася на публіцы з каханкам, спеваком Сашам Дістэлем.

Пісьменніца Сімона дэ Бовуар у сваім знакамітым эсэ «Брыжыт Бардо і сіндром Лаліты» назвала актрысу самай вольнай жанчынай Францыі.

Пасля 1967 года актрыса не знялася ні ў адным па-сапраўднаму паспяховым фільме. У 40 гадоў Бардо канчаткова пакінула кіно і прысвяціла сябе дапамозе жывёлам, стаўшы адной з самых уплывовых зоабаронцаў у свеце.

З 1990-х яна падтрымлівала нацыянал-кансерватыўную французскую партыю «Нацыянальны фронт», крытыкавала міграцыйную палітыку і «ісламізацыю французскага грамадства», а таксама выступала з крытыкай ЛГБТ-супольнасці.

У 2018 годзе Бардо напісала адкрыты ліст Лукашэнку з просьбай аказаць дапамогу беспрытульным жывёлам Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках