Зяленскі: Для Украіны пачаліся самыя актыўныя дыпламатычныя дні
2- 28.12.2025, 17:17
- 1,298
Прэзідэнт Украіны перад сустрэчай з Трампам дапусціў змены да Новага года.
Цяпер для Украіны ідуць адны з «самых дыпламатычных дзён года», а шмат што «можа вырашыцца да Новага года», — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у сваім тэлеграм-канале.
«Цяпер адны з самых актыўных дыпламатычных дзён года, і шмат што можа вырашыцца да Новага года. І мы робім для гэтага ўсё, але ці будуць рашэнні — залежыць ад партнёраў», — напісаў ён.
Напярэдадні сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам 28 снежня Зяленскі адзначыў, што для Украіны цяпер важна, каб «працавалі санкцыі супраць Расіі», ажыццяўляліся пастаўкі ракетаў для ўкраінскай СПА і каб усе неабходныя дзеянні былі даведзеныя да мірнага ўрэгулявання канфлікту. Гэта і будзе абмяркоўвацца на сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам, дадаў украінскі лідар.