28 снежня 2025, Нядзеля, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАГАТЭ: На Запарожскай АЭС абвясцілі лакальнае перамір'е паміж Украінай і РФ

1
МАГАТЭ: На Запарожскай АЭС абвясцілі лакальнае перамір'е паміж Украінай і РФ

Чакаецца, што яно працягнецца некалькі дзён.

На Запарожскай АЭС было абвешчана часовае перамір'е паміж Украінай і Расіяй. Яго абвясцілі для правядзення рамонтных працаў.

Цяпер работы па рамонце лініі электраперадачы ўжо праводзяцца. Пра гэта паведамляе МАГАТЭ.

Адзначаецца, што перамір'е было заключана пры пасярэдніцтве МАГАТЭ. На момант публікацыі навіны ўкраінскія ці расійскія ўлады не каментавалі абвяшчэнне перамір'я. «Энергаатам» таксама не падаваў ніякіх каментарыяў адносна абвяшчэння перамір'я на Запарожскай АЭС.

Чакаецца, што рамонтныя працы працягнуцца некалькі дзён.

Генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі падзякаваў абодвум бакам за тое, што яны ўзгаднілі часовае «перамір'е» з мэтай аднаўлення перадачы электраэнергіі паміж размеркавальнымі падстанцыямі ЗАЭС і Запарожскай цеплаэлектрастанцыі, што ўмацуе ядзерную бяспеку, адзначылі ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках