Беларус у Нью-Ёрку проста з вулічнага снягавога гурта зрабіў скульптуру князя Міндоўга
4- 28.12.2025, 19:02
- 11,240
Генік Лойка ўразіў шэдэўрам.
Беларускі скульптар і архітэктар Генік Лойка проста з вулічнага снягавога гурта на адной з вуліц Брукліна (Нью-Ёрк) зрабіў скульптуру вялікага князя Міндоўга. Атрымалася вельмі крута, піша CityDog.
.jpg)
Генік Лойка — скульптар і актывіст (у дэмакратычным руху з канца 1970-х), вядомы як аўтар першага ў Беларусі поўнафігурнага помніка нацыянальнаму герою Тадэвушу Касцюшку (у Косаве). Яго работы стаяць перад пасольствамі Беларусі ў Малдове (Францыск Скарына).
Пасля адседкі на Акрэсціна падчас пратэстаў 2020 года Генік з'ехаў з Беларусі.

У свой час Лойка быў аўтарам серыі пленэраў «Легенды з пяску», калі ў пясчаных кар'ерах пад яго кіраўніцтвам можна было рабіць скульптуры герояў Беларусі.
Дарэчы, вялікага князя (праўда, бязыменнага) са снягавога гурта Генік ужо рабіў – у двары сваёй шматпавярхоўкі ў Мінску.
