«Друкарскі станок Цэнтрабанка звар'яцеў»
10- 28.12.2025, 19:05
- 17,900
Эканаміст указаў на трывожны для РФ сігнал.
Цэнтральны банк Расіі імкліва нарошчвае грашовую базу, фактычна раскручваючы друкарскі станок. Сітуацыя становіцца вельмі трывожнай для Расіі.
Пра гэта расіян папярэдзіў эканаміст Вячаслаў Шыраеў.
«Звар'яцеў друкарскі станок ЦБ — бярэ прыклад з прынтара Дзярждумы. Чым мацней вар'яцее прынтар Дзярждумы, тым мацней потым вар'яцее друкарскі станок ЦБ. Гэтую залежнасць варта назваць «Законам паслядоўнага вар'яцтва», — напісаў эксперт.
Па яго словах, пераважная частка ўкінутых у эканоміку РФ грошай, больш за 95 %, — гэта наяўныя. Шыраеў прывёў і канкрэтныя лічбы: усяго за дзве тыдні, з 5 па 19 снежня, аб'ём наяўных грошай вырас прыкладна на 2 %. З мая прырост склаў каля 8,3 %.«
А цяпер уявіце ўзровень інфляцыі», — напісаў эканаміст. На апублікаваным ім графіку відаць, што грашовая база ў Расіі доўгі час паступова павялічвалася, але напрыканцы года рост стаў прыкметна больш стромкім.
Гэта сведчыць пра тое, што ўлады спрабуюць закрываць бюджэтныя дзіркі і ваенныя выдаткі за кошт пашырэння рублёвай масы.
Наступствы такіх рашэнняў расіяне адчуюць не адразу, аднак эфект назапасіцца і ператворыцца ў чарговы віток абясцэньвання даходаў і зберажэнняў.