28 снежня 2025, Нядзеля, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Халяўная схема, каб зваліць

9
Халяўная схема, каб зваліць

Дырэктару філіяла «Гомсельмаша» ў Аргенціне прапануюць зарплату зваршчыка.

ААТ «Гомсельмаш» шукае кандыдата на дырэктара свайго філіяла ў Аргенціне. Зарплату абяцаюць ад 3000 тысяч рублёў (1 тыс. долараў), пры гэтым неабходна валодаць англійскай або іспанскай мовай на ўзроўні не ніжэй за B2 і быць гатовым да вахтавага рэжыму працы — праводзіць у Аргенціне не менш за 6 месяцаў у год.

«Флагшток» паглядзеў, як на такую прапанову адрэагавалі ў сацсетках. Шмат хто пасмяяўся з нізкай для такой пасады зарплаты:

«3 тысячы рублёў у Аргенціне? Можа, усё ж такі долараў?»

«Кіраўнік-вахтавік у Аргенціне на зарплату зваршчыка ў Мінску, ну так....»

Карыстальнікі здзівіліся, што кандыдатуру не могуць падабраць сярод работнікаў прадпрыемства і шукаюць дырэктара філіяла па аб'яве:

«Дык да чаго трэба дайсці, каб нават на такія «салодкія» месцы не было сваіх людзей».

У каментарыях сцвярджаюць, што сярэдняя зарплата інжынера ў Аргенціне — 2,5 тыс. долараў. Некаторыя адзначылі:

«Па працоўнай візе можна сям'ю ўзяць. Нарадзілася там дзіця — атрымала пашпарт, па ўз'яднанні сям'і зрабіць сабе пашпарт і спакойна звольніцца. Халяўная схема, каб зваліць, лічы».

Таксама ў каментарыях спыталіся, ці будуць выплачваць камандзіровачныя за 6 месяцаў знаходжання за мяжой і высмейвалі фразу «іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках