У Растоўскай вобласці РФ сышоў з рэек лакаматыў
- 28.12.2025, 12:57
- 2,016
Вядома пра затрымку больш за 20 цягнікоў.
У Растоўскай вобласці РФ адбылося чарговае здарэнне на чыгунцы. З рэек сышоў лакаматыў грузавога цягніка.
Вядома пра затрымку больш за 20 цягнікоў. Падрабязнасці паведамляе незалежнае расійскае выданне ASTRA.
Сыход лакаматыва з рэек адбыўся каля 03:35 раніцы па мясцовым часе на перагоне Кизитеринка – Проточная Паўночна-Каўказскай чыгункі.
Здарэнне часова паралізавала рух на згаданым адрэзку.
«У выніку сыходу да 4 гадзін у дарозе затрыманы 20 цягнікоў далёкага следавання і 5 прыгарадных цягнікоў», — заявілі ў Паўночна-Каўказскай чыгунцы.

Што стала прычынай інцыдэнту, афіцыйна не паведамляецца, але чыноўнікі заявілі пра пачатак праверкі.
«Прычыны і абставіны ўстанаўліваюцца... Пракуратура праводзіць праверку выканання заканадаўства аб бяспецы руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту, па выніках якой будзе разгледжана пытанне аб неабходнасці прыняцця мер рэагавання», — заявілі ў Паўднёвай транспартнай пракуратуры.

Там таксама паведамілі, што «пацярпелых няма» і што «праводзяцца аднаўленчыя работы», а таксама «маюцца затрымкі ў руху цягнікоў».