Байцы 110-й брыгады ЗСУ эфектна спынілі прарыў пяхоты РФ
1- 28.12.2025, 12:05
- 3,478
Акупанты «атрымалі па зубах».
Расійская пяхота, скарыстаўшыся ўмовамі надвор'я, паспрабавала на трох аўтамабілях прасунуцца да пазіцый Сіл абароны, але пацярпела поўнае фіяска.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, падчас прасоўвання па адкрытым полі ў снежнае надвор'е акупанты апынуліся як на далоні для аператараў 110-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных Сіл Украіны — і «атрымалі па зубах».
На апублікаваных кадрах зафіксавана, як украінскія байцы наносяць серыю удараў па варожых аўтамабілях і па 8 пяхотнікам праціўніка, якія спрабуюць уцячы пасярод поля пад прыцэлам БПЛА.
Таксама паведамлялася, што 1-ы корпус НГУ «Азоў» разбіў бранягрупы РФ на Добрапольскім напрамку.