Муж-расіянін ледзь не давёў беларуску да разводу адной фразай
15- 26.12.2025, 15:18
- 9,848
Уся справа ў бульбе.
У сеціве абмяркоўваюць гісторыю сямейнай пары: жонка родам з Беларусі прыгатавала мужу, які вырас у Расіі, традыцыйныя дранікі з мясам (тыя самыя калдуны). Але рэакцыя мужа прывяла жанчыну ў шок — ён назваў страву «чабурэкамі з бульбы», — піша тэлеграм-канал «Хартыя-97%». Яна пажартавала, што гатовая з ім развесціся.
Беларускі сегмент інтэрнэту стаў на абарону нацыянальнай каштоўнасці. Каментатары не стрымліваюць эмоцый:
«Скажыце яму, што за такое ў нас прадугледжана дэпартацыя!»
«Служба хуткіх разводаў ужо павінна была выехаць па адрасе».
«Спадзяюся, вы здалі яго міліцыі для перавыхавання ў калоніі строгога рэжыму?»