Стала вядома месца сустрэчы Трампа з Зяленскім
1- 26.12.2025, 13:48
- 3,768
У гэтую нядзелю.
У нядзелю, 28 снежня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі можа правесці сустрэчу з кіраўніком Белага дома Дональдам Трампам. Сустрэча запланавана ў рэзідэнцыі Трампа, што ў штаце Фларыда.
Пра гэта паведамляе Axios.
Як паведаміў журналіст партала Axios Барак Равід са спасылкай на неназванага ўкраінскага чыноўніка, сустрэча адбудзецца ў Мар-а-Лага.
«Прэзідэнт Трамп сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Зяленскім у нядзелю ў Мар-а-Лага, паведамляе украінскі чыноўнік», — расказаў журналіст.
Мар-а-Лаго — прыватная рэзідэнцыя ў Фларыдзе, якая належыць прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.
Раней Зяленскі заявіў пра дамоўленасць аб сустрэчы з Трампам у найбліжэйшы час.
Таксама сёння Зяленскі анансаваў сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам адносна мірнага плана.