26 снежня 2025, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр адыёзны сябра Шайгу

8
Памёр адыёзны сябра Шайгу
Юрый Садавэнка

Генерал-палкоўнік РФ трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі і ЗША за ўдзел у вайне супраць Украіны.

Памёр былы намеснік міністра абароны РФ Юрый Садавэнка. Ён прымаў непасрэдны ўдзел у злачыннай вайне супраць Украіны і быў блізкім паплечнікам былога кіраўніка Мінабароны Расіі Сяргея Шайгу.

Як паведамляе ТАСС, Садавэнка памёр 25 снежня з-за хваробы сэрца. Яму было 56 гадоў.

Садавэнка нарадзіўся ва Украіне, скончыў Рязанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча. Генерал-палкоўнік доўга працаваў з Сяргеем Шайгу ў МНС і ў Мінабароны. У маі 2024-га Садавэнка «выляцеў» з Мінабароны РФ услед за Шайгу.

Як піша «Праект», Садавэнка быў адным з расійскіх камандзіраў, якія ўдзельнічалі ў вайне з Украінай. З гэтай прычыны ў 2022 годзе ён трапіў пад брытанскія і амерыканскія санкцыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках