26 снежня 2025, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як католікі Беларусі адпразнавалі Нараджэнне Пана

Як католікі Беларусі адпразнавалі Нараджэнне Пана

У касцёлах краіны адбыліся святыя імшы.

Нараджэнне Пана адзначаюць католікі 25 снежня. У цемры ночы Бог уваходзіць у гісторыю чалавецтва, каб асвятліць яе святлом веры, любові і надзеі, падкрэсліў Папа Рымскі Леў XIV падчас імшы «Пастаркі» ў Ватыкане.

У касцёлах Беларусі адбыліся святыя імшы 25 снежня і ў святую ноч. Вернікі спявалі калядкі, святары дзяліліся з парафіянамі аблаткамі.

Асаблівым стала свята ў касцёле ў Сапоцкіне, дзе нядаўна згарэў дах. Тут парафіяне здолелі прывесці святыню да ладу і арганізаваць імшу, нягледзячы на рамонтныя працы. Настаяцель Антоній Абухоўскі пажадаў, каб нованароджаны Езус Хрыстос не толькі ляжаў у яслях, але і знаходзіўся ў нашых сэрцах, каб мы маглі штодня жыць яго любоўю: «Няхай мір і гармонія пануюць у сем'ях, а таксама ў грамадстве і ва ўсім свеце. Няхай Бог будзе з намі, няхай Ён прывядзе нас у Неба».

Іншыя фота і відэа ўзяты са старонак парафій у Нарачы, Фаніпалі, Бабруйску, Лідзе, Слоніме, мінскай парафіі ў Сухараве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках