У Мінску ўтварылася велізарная чарга
12- 25.12.2025, 18:50
- 14,186
Куды гэтым разам?
Сёння ў цэнтры Мінска назіралася гіганцкая чарга. І не, гэтыя людзі не стаялі па прадукты да навагодняга стала. Іх мэта была — далучыцца да мастацтва, піша «Онлайнер».
Справа ў тым, што Нацыянальны мастацкі музей абвясціў: сёння, 25 снежня, прыме ўсіх гасцей бясплатна. Ахвотных аказалася нямала. Настолькі нямала, што чарга стала тэмай для пастоў адразу некалькіх карыстальнікаў Threads. Хтосьці проста здзіўляўся, а хтосьці — абураўся:

— Сёння ў Мінску бясплатны ўваход у мастацкі музей. Чарга даўжэзная. На холадзе. Кошт квітка — ад 5 да 20 рублёў. Няўжо, калі вы сапраўды аматар жывапісу, то не можаце дазволіць сабе купіць квіток? Тым больш у музей не ходзяць кожны тыдзень. Ці ў нас раптам пачынаюць любіць карціны, піцы, пончыкі і гэтак далей толькі тады, калі гэта бясплатна?! — выказаўся адзін з карыстальнікаў.
Але варта адзначыць: сёння наведвальнікі музея маглі ўбачыць не толькі экспазіцыі, але і паглядзець святочны канцэрт «Навагодні Чайкаўскі». Былі анансаваныя музычныя нумары з маляўнічага балета ў выкананні салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандра Палякова і Юліі Архангельскай.