Польшча закрывала частку паветранай прасторы
- 25.12.2025, 15:55
- 1,952
З-за аб'ектаў, якія прыляцелі з Беларусі.
У Польшчы з-за аб'ектаў, якія ляцелі з боку Беларусі, уначы з 24 на 25 снежня закрывалі частку паветранай прасторы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Аперацыйнага камандавання відаў Узброеных Сіл.
На працягу ночы былі заўважаныя аб'екты, якія заходзілі ў польскую паветраную прастору з боку Беларусі.
«Пасля дэталёвага аналізу было ўстаноўлена, што гэта, хутчэй за ўсё, кантрабандныя паветраныя шары, якія рухаюцца ў накірунку і з хуткасцю ветру. Палёт усіх аб'ектаў бесперапынна адсочваўся радыёлакацыйнымі сістэмамі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
З меркаванняў бяспекі частка паветранай прасторы над Падляскім ваяводствам была часова закрыта для грамадзянскай авіяцыі.