У Беларусі хочуць патраціць круглую суму на пошук карысных выкапняў
15- 25.12.2025, 12:12
- 1,962
$95 мільёнаў.
Радовішчы ўсіх найважнейшых карысных выкапняў у Беларусі, што распрацоўваюцца, і ўжо закінутыя, былі знойдзеныя ў савецкія часы. Але ў яе кіраўніцтва жыве надзея, што тыя геолагі нешта дзесьці не даглядзелі, піша сайт «Белорусы и рынок».
Таму на гэты раз урад Аляксандра Турчына выдзеліць яшчэ 276 млн рублёў, або ў эквіваленце 95 млн долараў, каб знайсці тое, чаго не знайшлі раней.
Як адзначаецца ў праграме «Недра», разлічанай на 2026–2030 гады, ёсць перспектыва адкрыць новыя радовішчы на аснове прагнозных рэсурсаў шматлікіх відаў мінеральнай сыравіны.
273,3 млн рублёў па гэтай праграме будзе выдаткавана з рэспубліканскага бюджэту, яшчэ 2,7 млн — задзейнічаюць уласныя сродкі арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у ёй.
Як пісаў сайт Charter97.org, Лукашэнка не пакідае надзеі знайсці ў Беларусі буйныя радовішчы нафты. Дыктатар абяцае яе знайсці, трэба толькі «бурыць і бурыць».