25 снежня 2025, Чацвер, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль шчоўкнуў Лукашэнку па носе

33
Крэмль шчоўкнуў Лукашэнку па носе

Расійскія СМІ выдаляюць заяву Мінабароны Беларусі аб «Арэшніку».

ТАСС ануляваў навіну пра тое, што Беларусь сама зможа вызначаць мэты для расійскага ракетнага комплексу «Арэшнік», размешчанага на яе тэрыторыі, заўважыў The Insider.

«Навіна «Беларусь пры неабходнасці будзе самастойна вызначаць мэты «Арэшніка», апублікаваная на tass.ru ў 17:24 мск, АНУЛЮЕЦЦА ў сувязі з памылковай публікацыяй і зняццем матэрыялу тэлеканалам. ТАСС прыносіць прабачэнні сваім падпісчыкам і чытачам», — гаворыцца ў паведамленні на сайце.

Аналагічныя навіны таксама зніклі з сайтаў іншых расійскіх СМІ. Адпаведны сюжэт таксама прыбралі з сэрвісу «Смотрим.ру», які дазваляе глядзець перадачы расійскіх тэлеканалаў. Судзячы з паведамлення на сайце «Бизнес Online», крыніцай выдаленай навіны было паведамленне Мінабароны Беларусі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках