Армія РФ атакавала Чарнігаў
- 24.12.2025, 0:59
- 1,150
Беспілотнікі трапілі ў шматпавярхоўку і энергааб'ект.
Увечары, 23 снежня, расійскія беспілотнікі атакавалі Чарнігаў. Ударныя дроны трапілі ў аб'ект крытычнай інфраструктуры, а таксама ў дзевяціпавярховы дом. Пра гэта паведаміла прэс-служба Чарнігаўскага гарсавета.
Начальнік Чарнігаўскай ГВА Дзмітрый Брыжынскі паведаміў, што пажар, выкліканы атакай, цалкам ліквідавалі. Па папярэдніх дадзеных, сярод насельніцтва ахвяр і параненых няма. Два чалавекі знаходзяцца ў стане шоку і атрымліваюць медыцынскую дапамогу.
На месцы ўдару разгарнулі пункт нязломнасці. Паводле даных прэс-службы Чарнігаўскага гарсавета, дрон трапіў у тэхнічны паверх будынка.
Акрамя таго, у выніку атакі пашкоджаны сеткі цеплазабеспячэння. Чакаецца, што іх аднаўленне зойме да пяці гадзін.
У гарсавеце паведамілі, што зафіксавана трапленне варожага беспілотніка ў шматкватэрны дом.
Начальнік Чарнігаўскай МВА Дзмітрый Брыжынскі удакладніў, што ў выніку траплення ўзнік пажар, выбітыя вокны. Інфармацыя пра пацярпелых удакладняецца. Цяпер людзей эвакуююць з дома.
Па дадзеных ААТ «Чарнігаўаблэнерга», у выніку атакі пашкоджаны важны энергааб'ект Чарнігаўскага раёна, што прывяло да абясточвання часткі горада.
«Просім захоўваць спакой і меры ўласнай бяспекі. Як толькі дазволіць сітуацыя з бяспекай, энергетыкі прыступяць да аварыйна-аднаўленчых работ», — гаворыцца ў паведамленні.