24 снежня 2025, Серада, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: ЗША перакінулі войскі ў Карыбскі басейн

WSJ: ЗША перакінулі войскі ў Карыбскі басейн

Вашынгтон канцэнтрауе ваенныя сілы вакол Венесуэлы.

На гэтым тыдні ЗША перакінулі ў Карыбскі басейн самалёты спецыяльнага прызначэння, войскі і дадатковае абсталяванне, паведамляе газета Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў і дадзеныя адсочвання палётаў. Паводле інфармацыі выдання, гэтыя крокі пашыраюць магчымасці Вашынгтона для патэнцыйных ваенных дзеянняў у рэгіёне.

Сярод перакінутага ўзбраення, у прыватнасці, названыя не менш як дзесяць CV-22 Osprey, якія выкарыстоўваюцца сіламі спецыяльных аперацый, і самалёты C-17. Адзін з суразмоўцаў WSJ пацвердзіў, што на паветраных суднах перавезлі вайскоўцаў і бранятэхніку.

На пачатку снежня кіраўнік Пентагона Піт Хегсет абвясціў пра запуск аперацыі Southern Spear («Паўднёвае кап'ё»), накіраванай супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар'і. 17 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў аб увядзенні «поўнай і ўсеабдымнай» блакады нафтавых танкераў Венесуэлы, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.

Дональд Трамп казаў, што Штаты будуць працягваць канцэнтраваць ваенныя сілы вакол Венесуэлы да таго часу, пакуль улады краіны «не вернуць ЗША ўсю нафту, зямлю і іншыя актывы, якія яны раней укралі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках