Памёр скульптар Валянцін Занковіч
1- 23.12.2025, 20:43
- 2,272
Ён у сааўтарстве стварыў стэлу «Мінск — горад-герой».
Памёр беларускі скульптар і архітэктар Валянцін Занковіч.
Заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь было 88 гадоў. П
Валянцін Занковіч — апошні з групы скульптараў, якія стварылі Мемарыяльны комплекс «Хатынь». Таксама ён у сааўтарстве стварыў стэлу «Мінск — горад-герой» і мемарыял «Брэсцкая крэпасць-герой».
Адна з яго знакамітых работ — манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя «Бег» — стаіць на стадыёне «Дынама».
Таксама Занковіч быў аўтарам манумента «Беларусь партызанская», скульптуры «Арфей» каля будынка музычнага вучылішча на вуліцы Грыбаедава ў Мінску і многіх іншых.