23 снежня 2025, aўторак, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутную начную атаку Расіі адбівалі украінскія F-16

2
Магутную начную атаку Расіі адбівалі украінскія F-16

Лётчыкі знішчальнікаў паспяхова выканалі заданне.

Масіраваную паветраную атаку расійскіх акупантаў сёння ўдалося адбіць дзякуючы зладжанай і напружанай працы ўсіх складнікаў Сіл бяспекі і абароны Украіны. Асаблівую ролю ў знішчэнні крылатых ракет адыгралі лётчыкі знішчальнікаў F-16.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення камунікацый камандавання Паветраных Сіл Юрый Ігнат у эфіры тэлемарафону «Адзіныя навіны», піша unian.net. Паводле яго слоў, у выніку варожай атакі зафіксаваныя пашкоджанні і разбурэнні: паражана 21 лакацыя, таксама ёсць шкода ад падзення абломкаў ракет і дронаў.

Усяго расійскі бок выкарыстаў 673 сродкаў паветранага нападу. Сярод іх — 38 ракет паветранага і наземнага базавання: 35 крылатых ракет і тры аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал».

«Вораг ужыў надзвычай вялікую колькасць сродкаў паветранага нападу. Геаграфія атакі была вельмі шырокай — аж да Львоўскай вобласці. Таксама пацярпела Адэская вобласць. Актыўныя баявыя дзеянні вяліся ў Хмяльніцкай, Цярнопальскай і Жытомірскай абласцях», — адзначыў Ігнат.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках