23 снежня 2025, aўторак, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Украіне ўдарылі 600 расійскіх дронаў і дзясяткі ракет

10
Па Украіне ўдарылі 600 расійскіх дронаў і дзясяткі ракет

Цынічны ўдар напярэдадні Калядаў.

У ноч на аўторак, 23 снежня, краіна-агрэсар Расія выкарыстала для масіраванай атакі на Украіну больш за 600 беспілотнікаў і дзясяткі ракет.

Пра гэта паведаміла прэм’ер-міністр Украіны Юлія Свірідэнка.

«Гэта быў свядомы, цынічны, расійскі ўдар напярэдадні Калядаў. У той час, калі людзі рыхтуюцца да свята, вораг спрабаваў пакінуць украінскія сем’і без святла, цяпла і адчування бяспекі», — падкрэсліла яна.

У выніку атакі найбольш пацярпелі энергетычныя аб’екты ў заходніх абласцях Украіны. Па ўсёй тэрыторыі краіны ўводзяцца графікі аварыйных адключэнняў.

Яны будуць адмененыя адразу пасля стабілізацыі сітуацыі ў энергасістэме, паведаміла Свірідэнка.

У ноч на 23 снежня Расія масіравана атакавала Украіну ўдарнымі беспілотнікамі з розных напрамкаў, а пад раніцу — крылатымі ракетамі з самалётаў стратэгічнай авіяцыі. Пад ударам — заходнія вобласці Украіны і аб’екты энергетыкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках