23 снежня 2025, aўторак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стаўрапальскім краі моцна гарыць хімзавод «Лукойла»

3
У Стаўрапальскім краі моцна гарыць хімзавод «Лукойла»

Украінскія дроны атакавалі расійскі стратэгічны завод.

У ноч на 23 снежня БПЛА атакавалі стратэгічныя аб’екты на тэрыторыі Стаўрапальскага краю Расіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, мэтай стаў хімічны завод «Стаўрален» у Будзёнаўску, пішуць расійскія Telegram-каналы, заўважыў «Дыялог».

Паводле дадзеных Telegram-каналаў, выбухі ў Будзёнаўску гэтай ноччу прагучалі неўзабаве пасля поўначы. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра некалькі выбухаў і пажар у раёне «Стаўралена». Фатаграфіі і відэа, размешчаныя ў сацыяльных сетках, пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

Губернатар Стаўрапальскага краю Уладзімір Уладзіміраў у сваім Telegram-канале паведаміў, што ў рэгіёне а 00:27 была абвешчаная паветраная небяспека. Пра наступствы атакі ён паведамляць не стаў.

У Стаўрапальскім краі Расіі размешчана мноства вайсковых і стратэгічных аб’ектаў, па якіх ЗСУ рэгулярна наносяць удары. У прыватнасці, у ноч на 4 снежня Сілы абароны Украіны паспяхова паразілі «Неўвінамысскі Азот» — прадпрыемства, якое выпускае кампаненты для выбуховых рэчываў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках