23 снежня 2025, aўторак, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія пілоты, затрыманыя ў Тунісе, пакінулі тэрыторыю краіны

Беларускія пілоты, затрыманыя ў Тунісе, пакінулі тэрыторыю краіны
Ілюстрацыйнае фота

Экіпаж вылецеў з краіны ў ноч з 21 на 22 снежня.

Беларускія і расійскія пілоты, якія ўваходзілі ў экіпаж верталёта Мі-26Т, пакінулі тэрыторыю Туніса. Як паведамілі ў пасольстве Расіі ў Тунісе, гэта стала магчымым дзякуючы садзейнічанню туніскіх уладаў, якія прынялі неабходныя меры для аператыўнага вырашэння сітуацыі. Экіпаж вылецеў з краіны ў ноч з 21 на 22 снежня.

19 снежня верталёт з трыма грамадзянамі Расіі і двума грамадзянамі Беларусі на борце здзейсніў планавую тэхнічную пасадку у аэрапорце Джэрбы. Пасля гэтага чальцы экіпажа былі затрыманыя і некалькі дзён знаходзіліся ў транзітнай зоне аэрапорта.

Паводле тлумачэнняў туніскіх уладаў, прычынай затрымання стала адсутнасць дазволу на далейшы пералёт па маршруце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках