23 снежня 2025, aўторак, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Расійскія генералы малююць Путіну «пераможную вайну»

4
FT: Расійскія генералы малююць Путіну «пераможную вайну»

Яны прыўпрыгожваюць даклады для дыктатара РФ.

Расійскія генералы і спецслужбы прыўпрыгожваюць даклады пра сітуацыю на фронце для расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Ён верыць, што Расія нібыта здольная перамагчы Украіну.

Пра гэта паведамляе Financial Times.

Заходнія чыноўнікі расказалі выданню, што расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін пад уплывам фэйкавай інфармацыі, якая паступае ў Крэмль, адмаўляецца пайсці на выгадныя для яго ўмовы завяршэння вайны, якія прапануе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Два неназваныя чыноўнікі адзначылі, што расійскія ваенныя і спецслужбы рэгулярна прадастаўляюць Путіну справаздачы, у якіх завышаюць колькасць страт Украіны, падкрэсліваюць перавагі РФ у плане рэсурсаў і памяншаюць значнасць тактычных правалаў.

Па іх словах, такая аптымістычная карціна, якую малююць дыктатару на ваенных брыфінгах, прымушае яго верыць, што ён можа выйграць вайну. Сляпая вера Пуціна не змяняецца, нягледзячы нават на тое, што ён «рэгулярна сустракаецца з даверанымі асобамі, якія тлумачаць яму, як вайна становіцца ўсё большым цяжарам для буксуючай эканомікі Масквы».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках