22 снежня 2025, панядзелак, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смерць Нікіты Мелкозёрава расследуецца як неўмыснае забойства

4
Смерць Нікіты Мелкозёрава расследуецца як неўмыснае забойства
Нікіта Мелкозёраў

Вядомы беларускі журналіст памёр у ноч на 21 снежня ў Варшаве.

Як стала вядома «Белсату», пракуратура пачала расследаванне смерці журналіста Нікіты Мелкозёрава паводле артыкула аб неўмысным забойстве. Такі артыкул ужываюць заўсёды, калі прычыну смерці яшчэ не вызначылі.

Журналіст Нікіта Мелкозёраў памёр у ноч на 21 снежня дома ў Варшаве.

Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры польскай сталіцы Пётр Антоні Скіба паведаміў «Белсату», што сёння пачалося расследаванне справы аб неўмысным забойстве:

«Гэта традыцыйная фармулёўка, якая выкарыстоўваецца ў сітуацыях, калі прычына смерці невядомая. Будзе праведзенае ўскрыццё — мы не ведаем, калі дакладна, магчыма, яшчэ да Калядаў. Не выключаю, што паспеюць да Новага года».

Спікер пракуратуры адзначыў, што праваахоўныя органы будуць апублікоўваць толькі тыя звесткі ў гэтай справе, якія адпавядаюць інтарэсам сям'і памерлага:

«Цела цяпер застаецца ў Установе судовай медыцыны Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта, і гэта ўстанова будзе праводзіць ускрыццё. Улічваючы зацікаўленасць СМІ, мы будзем імкнуцца абнародаваць звесткі, што не супярэчаць інтарэсам сям'і памерлага. Далейшыя працэсуальныя дзеянні залежаць ад вынікаў судова-медыцынскай экспертызы. Усё залежыць ад таго, што стане вядома пасля ўскрыцця».

Звычайна ўскрыццё праводзіцца на працягу двух тыдняў. «Магчыма, вынікі з'явяцца раней. Мы ўжо тэлефанавалі ў судова-медыцынскую экспертызу з просьбай зрабіць усё як мага хутчэй», — сказаў Скіба.

Ён таксама паведаміў, што пакуль у сувязі са смерцю была дапытаная толькі ўдава Нікіты і што галоўная версія следства цяпер — ненасільніцкая смерць:

«На гэтым этапе мы ўлічваем, што смерць магла наступіць па натуральных прычынах, але ўсё гэта праверым шляхам паслядоўнага збору доказаў».

Нікіце Мелкозёраву было 37 гадоў. Ён аўтар і сааўтар праектаў «Жыццё-маліна», «Загляне сонца» і падкаста «Нешта будзе».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках