У цэнтры Мінска ўтварыўся «паравоз» з чатырох аўто
2- 22.12.2025, 17:25
- 2,680
Аднаму з вадзіцеляў стала дрэнна падчас руху.
Сёння ўдзень у Мінску аўтамабіль Audi, за стырном якога быў 67-гадовы вадзіцель, ехаў па вуліцы Максіма Багдановіча. Ён сутыкнуўся з трыма аўтамабілямі: Toyota, Renault і BMW.
Паводле версіі ДАІ Мінска, мужчыне стала дрэнна падчас руху.
Вадзіцель Audi, а таксама 27-гадовы пасажыр аўтамабіля Renault дастаўлены ў бальніцу.


