22 снежня 2025, панядзелак, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У свой апошні дзень Мікіта Мелкозераў паспеў запісаць інтэрв’ю

4
У свой апошні дзень Мікіта Мелкозераў паспеў запісаць інтэрв’ю
Мікіта Мелкозераў
Фота: nashaniva.com

Госцем праграмы стаў экс-дырэктар «Радыё Свабода».

Апошнім госцем, які даў інтэрв’ю YouTube-праекту «Жыццё-маліна» ў апошні дзень жыцця журналіста Мікіты Мелкозерава, быў былы дырэктар «Радыё Свабода» Аляксандр Лукашук. Ён распавёў выданню, як прайшла іх сустрэча.

— У суботу мы правялі з Мікітам Мелкозеравым чатыры гадзіны перад камерамі студыі на варшаўскай вуліцы Aleje Ujazdowskie. Гэта была наша першая асабістая сустрэча, таму я не магу параўноўваць, горш ці лепш ён выглядаў, але чатыры няпростыя гадзіны запісу ён адпрацаваў на адным дыханні. Дакладней, на двух — мы ўсё ж такі зрабілі перапынак на каву пасля першых двух гадзін. Мікіта тэлефанаваў дадому — там узнікла нейкая праблема, ён хваляваўся, казаў, што ратуе сваю сабаку, перапытваў, як і што.

Мікіта выглядаў, як звычайна, на экране — прыгожы, моцны малады чалавек, упэўнены, добра падрыхтаваны. Магчыма, твар быў бледны, вочы крыху запалыя, але я не ведаў, ці то ад самаадчування, ці то ад лёгкага макіяжу. Ды і размова была няпростая, тэмы — ад маіх кніжак да «Радыё Свабода», ад журналісцкай этыкі да архіваў КДБ, ад прэзідэнта Трампа да Зянона Пазняка, ад Святланы Алексіевіч да Крыму і палітвязняў. Пытанні былі не выпадковыя. Незадоўга да гэтага Мікіта зрабіў цэлую перадачу паводле маёй апошняй кнігі «Гульня ў Освальда», прыемна ўразіўшы дакладным веданнем тэксту і разуменнем ключавых момантаў, добрым падборам відэашэрагу.

Таксіст пераблытаў адрасы, і Мікіта выйшаў мне насустрач, з паўкіламетра мы ішлі разам, даволі хутка, ён узяў мой чамадан (я адразу збіраўся ехаць у аэрапорт), лёгка падняўся па лесвіцы. Нас чакала яго каманда, і неўзабаве пачаўся запіс — у добрым тэмпе, але нязмушаны, нават без асаблівых перапынкаў, мадэратар цярпліва даваў дамовіць да канца.

Нагадаем, у ноч на 21 снежня памёр вядоўца праекта «жыццё-маліна» Мікіта Мелкозераў. Пра гэта ў сацсетках паведамілі блізкія журналіста.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках