У Маскве падарвалі расійскага генерала
19- 22.12.2025, 9:24
- 23,758
(абноўлена) Ён загінуў.
Следчы камітэт РФ заявіў аб ліквідацыі генерал-лейтэнанта, начальніка ўпраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генштаба Узброеных Сіл РФ Фаніля Сарварава. Ён загінуў у выніку падрыву аўтамабіля ў Маскве 22 снежня.
Следства адпрацоўвае розныя версіі забойства. Адна з іх звязаная з украінскімі спецслужбамі.
Паводле расСМІ, аўтамабіль Kia Sorento выбухнуў пасля таго, як вадзіцель сеў у машыну і праехаў некалькі метраў. Мужчына атрымаў раненні і кантузію, яго шпіталізавалі ў цяжкім стане. Прычынай выбуху нібыта стала самаробная выбуховая прылада, якую заклалі пад днішча Kia Sorento.
Удакладняецца, што Сарвараў ваяваў у Чачні, Сірыі і Украіне.