22 снежня 2025, панядзелак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ ўдарылі па караблях расіян у Краснадарскім краі

4
ЗСУ ўдарылі па караблях расіян у Краснадарскім краі
ілюстрацыйнае фота

Прагрымела дзесяць выбухаў.

У ноч на панядзелак, 22 снежня, у пасёлку Волна Краснадарскага краю РФ прагрымелі магутныя выбухі. Расіяне паведамляюць пра атаку беспілотнікаў і маштабны пажар, піша New Voice.

Паводле даных аператыўнага штаба Краснадарскага краю РФ, у выніку атакі беспілотнікаў былі пашкоджаныя два прычалы і два судны.

«На прычалах пашкоджанні прывялі да ўзгаранняў плошчай ад 1 тыс. кв. м да 1,5 тыс. кв. м. Зараз працягваецца актыўнае тушэнне пажараў. На месцы працуюць аператыўныя і спецыяльныя службы», — гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляе расійскі Telegram-канал Shot, мясцовыя жыхары чулі прынамсі 10 магутных выбухаў, пасля чаго ўбачылі зарыва ад пажару.

Раней паведамлялася, што беспілотнікі атакавалі марскі порт Тамань у Краснадарскім краі. Удар пашкодзіў трубаправод на адным з тэрміналаў, успыхнуў пажар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках