21 снежня 2025, Нядзеля, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская разведка: расіяне будуць сустракаць Новы год у рэжыме жорсткай эканоміі

8
Украінская разведка: расіяне будуць сустракаць Новы год у рэжыме жорсткай эканоміі

З-за росту цэн.

У Расіі падрыхтоўка да навагодніх святаў адбываецца на фоне прыкметнага зніжэння спажывецкай актыўнасці. З-за росту цэн расіяне вымушаныя ўсё больш жорстка эканоміць на святочных выдатках.

Пра гэта паведамляе Служба знешняй разведкі Украіны.

«Фіксуецца агульная тэндэнцыя да жорсткай эканоміі: расіяне ўсё часцей адмаўляюцца ад лішніх выдаткаў і абмяжоўваюцца мінімальным наборам тавараў і паслуг. Сярэдні бюджэт на святкаванне 2026 года складае каля 14 тысяч рублёў, што амаль удвая меншы за сумы, якія планаваліся на сустрэчу 2025 года», — гаворыцца ў паведамленні.

У разведцы адзначаюць, што такая дынаміка звязаная з ростам інфляцыі, падаражаннем харчовых прадуктаў, жыллёва-камунальных паслуг і адзення.

Змены закранулі і традыцыйны навагодні стол: расіяне ўсё часцей адмаўляюцца ад дэлікатэсаў, імкнучыся пазбягаць буйных выдаткаў. Святочнае меню, паводле дадзеных СВРУ, усё часцей складаецца з простых і раней даступных прадуктаў.

Таксама ў РФ расце цікавасць да больш танных фарматаў адпачынку. Замест замежных паездак расіяне аддаюць перавагу арэндаваць загарадныя дамы ўнутры краіны, нярэдка аб’ядноўваючыся ў вялікія кампаніі, каб падзяліць выдаткі.

Скарачэнне попыту адчувае і рынак святочных паслуг. Арганізатары мерапрыемстваў, вядучыя і рэстараны паведамляюць пра скарачэнне колькасці заказаў і адсутнасць дарагіх запытаў. Пры гэтым сярэдні чэк на арганізацыю святаў вырас, а попыт на такія паслугі знізіўся прыблізна на той жа працэнт, што сведчыць аб асцярожных паводзінах спажыўцоў.

На фоне агульнай эканоміі фіксуюцца і негатыўныя сацыяльныя тэндэнцыі. Паводле статыстыкі, узровень смяротнасці ў Расіі падчас навагодніх святаў у сярэднім павялічваецца на 24%, дасягаючы піку ў навагоднюю ноч і на Раство.

«Толькі 1 студзеня па ўсёй краіне памірае каля двух тысяч чалавек. Асноўнымі прычынамі застаюцца злоўжыванне спіртным, пераяданне, а таксама рэзкі рост колькасці няшчасных выпадкаў — траўмаў, ДТЗ і побытавых канфліктаў. Асобнай праблемай застаецца ўсплёск самагубстваў, асабліва сярод людзей, якія праводзяць працяглыя святочныя выходныя ў адзіноце і ў стане дэпрэсіі», — адзначылі ў СВРУ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках