Беларусаў чакае самая халодная ноч снежня
1- 21.12.2025, 16:31
- 6,244
Да −17°C.
Наступны тыдзень, пачынаючы з 22 снежня, прынясе ў Беларусь сапраўдныя зімовыя маразы. У Telegram-канале Nadvorie паведамілі пра найхаладнейшую ноч снежня, калі тэмпература паветра ў рэспубліцы можа апусціцца да −17 °C.
У ноч на аўторак, 23 снежня, чакаецца ўзмацненне антыцыклону. Па яго ўсходняй перыферыі ў краіну з паўночнага ўсходу пачне паступаць халоднае арктычнае паветра.
Да ранку на тэрыторыі Брэсцкай вобласці тэмпература складзе каля 0 °C, тады як у Віцебскай вобласці сіноптыкі прагназуюць −8…−11 °C.
Пік пахаладання прыйдзецца на ноч на сераду, 24 снежня. Паводле «найхаладнейшага сцэнару» канадскай мадэлі надвор'я GEM тэмпература паветра складзе −10…−13 °C, а на ўсходзе і паўднёвым усходзе краіны можа панізіцца да −14…−17 °C.